Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Ізноў я ў вёсцы Мора

Яўген ВАПА

Званок з рання ў пятніцу 23 кастрычніка ў рэдакцыю „Нівы”. Падымаю трубку стацыянарнага тэлефона і чую ў ім усхваляваны голас Валянціны Швед, якая паведамляе, што ў чацвер вечарам не стала яе мужа Віктара. Так як і пачалавечы павінна быць, Новапрадстаўлены развітаўся з зямным светам у сваёй беластоцкай кватэры, у акружэнні кахаючай сям’і і родных. Паміраў дома, як Ягоныя бацькі і дзяды. Чаму гэта так важнае для чалавечай годнасці і духоўнасці ў сённяшнім звар’яцелым і дэгуманізаваным свеце, адчуваем аж да болю цела і душы на фоне жахлівага танца каранавіруснай смерці.

Дачакаўся прыезду на развітанне сваёй музы-натхняльніцы — дачкі Наталькі з мужам, якой сваю бацькоўскую любоў праліваў таксама і ў радках вершаў, ахвяроўваных ёй гадамі з першых дзён нараджэння. Вершаў, як магу толькі здагадвацца, не раз акропленых дабрыннай слязою. А некалькі слоў у адрас дачкі былі яго апошнім выказваннем. Адышоў на дзевяноста шостым годзе жыцця, пакліканы перад аблічча Бога.

Віктар Швед — гонар беларусаў Беласточчыны, Якому родная „Ніва”, як Сам любіў паўтараць, была найдарэжэйшай на гэтым свеце. Знітаваўся з яе лёсам як журналіст і паэт векапомнымі радкамі „Я беларус”. Зрабіў жыццёвы выбар, які не быў пафасным пустаслоўем. Быццам той жаўнер, які раз даў прысягу на вернасць сваёй малой Айчыне — Беласточчыне, ніколі ёй не здрадзіў. Узгадваюцца мне адразу музыка і спеў Янкі Хохі, які ў дзевяностых гадах мінулага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF