Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Вавілонская (Бела)вежа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

ХІ раздзел біблейскай кнігі Быццё: „Пасля патопу людзей на зямлі ўсё большала і большала. Паводзілі яны сябе так, як і тыя, што жылі перад патопам. Карысталіся яны адной мовай, адною гаворкай, памнажалі распусту. Аднойчы сабраліся ў гурт і пачалі разважаць і даваць парады адзін аднаму, кажучы: «Пакуль яшчэ па зямлі не рассяліліся, давайце пабудуем сабе горад і вежу, каб яна аж нябёсы кранала і праславім сябе як належыць». А колькі было пыхі і гордасці ў гэтым народзе. Як ім падабалася гэтая задума. Натхнёна і заўзята яны пачалі будаўніцтва. Бог паглядзеў на іх ганарыстыя твары і сказаў: «Вось, народ адзін і мова ва ўсіх адна; і не адмовяцца яны ад таго, што надумалі зрабіць. Сыдзем да іх і пераблытаем там мову так, каб яны не разумелі адзін аднаго». Гасподзь пераблытаў мову, і будаўнікі не разумелі адзін аднаго. Работу спынілі. Ані вежы, ані горада яны не пабудавалі. І людзі, не разумеючы адзін аднаго, па ўсёй зямлі рассеяліся”.

Існуюць і іншыя апісанні гэтага сюжэта, такое напрыклад: „Паводле адной з легенд, людзі збунтаваліся супраць Бога. На якой аснове Ён заняў верхні свет, кідаючы людзям свет ніжні. Збудуем вежу да Нябёсаў і наверсе паставім ідала з мячом скіраваным супраць Бога. Вежу будавала шэсцьсот тысяч чалавек цягам сарака трох гадоў. І дацягнулі збудаванне да такой вышыні, што дастаўка адной цэглы з зямлі наверх займала цэлы год. І калі такая цэгла незнарокам падала і разбівалася аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF