Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

У Орлі маліліся за Беларусь

Міхал МІНЦЭВІЧ

Паявілася зацікаўленне Беларуссю. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі я прачнуўся ў сваёй Польшчы быццам у іншай рэчаіснасці. Чаму? Бо па радыё ці тэлебачанні штодзённа паведамлялі пра сітуацыю ў Беларусі, былі „Рапарты з Беларусі”. Паявілася, як ніколі дагэтуль, зацікаўленне Беларуссю, а нават сімпатыя да пратэстуючых беларусаў, ды любоў. Успомнілі пра Рэч Паспалітую дваіх народаў, што палякі і беларусы вельмі да сябе падобныя. Быў нават на другой праграме публічнага тэлебачання познім вечарам канцэрт для Беларусі; дарэчы, з вельмі сціплым саставам польскіх ды і беларускіх выканаўцаў, быццам не ведалі пра калектывы з Беласточчыны. „Гэта шок!” — як казаў Паўляк у фільме „Kochaj albo rzuć”, бо такі шок адчуў і я сам, пачуўшы ўпершыню за сваё жыццё беларускую песню ў польскім тэлебачанні.

Але калі гаварыць пра пачуцці, то іх цяжка абмануць. Зацікаўленне польскіх палітыкаў Беларуссю ў тэлебачанні было сапраўднае. Чаму? Бо гэта наша суседка ды краіна, у якой шмат польскай нацыянальнай меншасці. Але тая быццам сімпатыя да Беларусі і беларусаў бярэцца выключна з нянавісці да Расеі, да Пуціна, а таксама са страху, каб Беларусь не стала „расейскай”. Бо пра гэта кожнаму вядома і гэта перажоўвалася ў TVPInfo. Гудзела захапленне для пратэстуючых, але адразу ўсё быццам сціхла, калі Лукашэнка стаў кантактавацца з Пуціным. Пуцін жа не любіў Лукашэнкі, бо ён — як ні глядзець — быў самастойным. Польшча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF