Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Працаваць на саветаў (ч. 15)

Мікалай ПАНФІЛЮК

У некаторых катэгорыях савецкай рэчаіснасці не ўсё выглядала адной цемрай і маразмам; штосьці там рабілася к лепшаму і нельга ўсё звіваць у адзін клубок. Недзе арганізаваліся і курсы трактарыстаў, і адзін з іх вучань (але не ад нас) Іван Корх з Кархоў такія курсы паспяхова закончыў (але дзе, не ведаю) і нават араў поле ў бліжэйшых вёсках. Але на гэту работу ў той час нашы людзі крыва глядзелі. А сам трактарыст Іван Корх ніякага дакумента не атрымаў наконт звання трактарыста. Гэта было запісана толькі ў савецкіх «бумагах».

Таксама ў суседняй вёсцы Рутка адзін яе жыхар Фёдар Леўчук таксама араў савецкім трактарам на цяжкай там зямлі і машына не давала рады цягнуць плуг па такой гліне. Бліжэйшыя ўлады мелі свайго слаўнага «Сталінца» на гусеніцах. Вайна перашкодзіла гэтаму, а той меншы трактар, яшчэ ў добрым стане, рутчане разабралі на прылады да сваіх плугоў, барон... Нашы людзі вельмі любілі савецкія песенькі і частушкі, і многія з іх нават вывучылі іх на памяць і спявалі. І наш геройскі Іван Тапор з Тафілаўцаў, вывучыў як малітву савецкую песеньку, якая распачынаецца са слоў «захотелось буржуям напиться пролетарской рабочей крови... і ён яе спяваў усюды, не зважаючы на нішто і нават пры нямецкай акупацыі яе спяваў. Мо нават і немцы яе чулі, а яны таксама любілі савецкія напевы. А людзі чулі, як бы з паветра ад захаду нейкі дух, што на свеце справы выглядаюць няладна, яшчэ горш, як перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF