Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Самая вядомая маці на Падляшшы

Юрка БУЙНЮК

Інтэрв’ю з Антанінай Трафімюк — матуляй Славаміра Трафімюка, лідара гурта «Ас», аўтара слоў і музыкі „Песні пра маму”, якой у гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў.

Юрка Буйнюк: — Вы — мама Славаміра Трафімюка з калектыву «Ас»?

Антаніна Трафімюк: — Так, гэта я. Ён заўсёды прыязджае да мяне на вёску і мною найлепш апякуецца. І, сапраўды, ён вельмі добры сын, многа мне дапамагае. Ён са сваім сынам зрабіў мне цяпліцу, у якой вырошчваю памідоры.

— Дык Вы — самая слаўная мама на Падляшшы! Як успамінаеце свайго сына, калі быў маленькім, калі пачынаў іграць?

— Калі Славік пачаў іграць, дык я кажу яму: «Паедзьма на рынак і я куплю табе гармонік». Упершыню купілі рускі гузіковы акардэон, таму што на рынку не было клавішных акардэонаў. Калі навучыўся іграць, хацеў яшчэ лепшы гармонік. Тады мой муж Коля паехаў у краму і купіў яму добры гармонік, «Дэліцыю». А потым наш сын навучыўся і вельмі добра яму ішло. Трэці быў акардэон «Вельтмайстар».

— Адкуль у Вашай сям’і зацікаўленне музыкай? Ці хтосьці спяваў, іграў?

Я нарадзілася ў 1937 годзе ў Пухлах. Мой бацька Феадосій Грыгарук прыслугоўваў і быў сторажам у царкве ў Пухлах. Я ад малой любіла хадзіць у царкву і спяваць на клірасе. Адзін дваюрадны брат, што вучыўся ў Варшаве, іграў на скрыпцы. У 1959 годзе я выйшла замуж за аднагодка Мікалая Трафімюка са Стральцоў. Гаспадарылі мы на сямі гектарах, працавалі яшчэ ў краме. Рознае было ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF