Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

«Эй мама» ў чырвоных шпільках

Міра ЛУКША

Вось і працуе (ад 2019 года) першая афіцыйная школа родаў у Міхалове! Гэта адзіны цэнтр гэтага тыпу ў 40 кіламетрах ад гміны Міхалова. Уладальніца — Магдалена Юрчук, пад наглядам якой будучыя мамы атрымліваюць неабходныя навыкі ў мацярынстве. Гэта мама Міхася і Аксаны, і ад іх пытанняў «Эй мама» мае назоў гэты Інстытут сям’і. А ў Інстытуце сям’і ў Міхалове ёсць між іншым апарат для абследавання грудзей, новае абсталяванне. Гэта медыцынскі прыбор Braster для агляду малочнай залозы, які дапамагае ў выяўленні раку малочнай залозы. Набыла яго гміна Міхалова, а бургамістр Марк Назарка перадаў яго акушэрцы Магдалене Юрчук. Самакіраванне Міхалова таксама фінансавала бясплатныя даследаванні грудзей для жыхарак гміны.

— Я марыла пра такую прыладу, — прызнаецца заснавальніца Інстытута сям’і, вядомая акушэрка і спявачка гурта «Чырвоныя шпількі». — Гэта навінка, якая можа ўратаваць здароўе і жыццё нашых жанчын. На Падляшшы ёсць тры такія прылады, і гэта першая ў Польшчы, набытая гмінай. Яна фіксуе цёплыя месцы ў грудзях, скануе і адпраўляе даныя па тэлефоне ў Варшаву, дзе яны ацэньваюцца і вынік атрымліваецца на працягу некалькіх хвілін. Калі ёсць якія-небудзь сумневы, агляд ацэньвае анколаг, і мы атрымліваем паведамленне па электроннай пошце на працягу 24 гадзін. Braster — кабінетная тэхніка. Яна не дазволіць вызначыць, ці ёсць захворванне, але можа падказаць аб сумневах для далейшага абследавання. Яго кошт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF