Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

«Шляхам Тызенгаўза» — праект на меру самога Антонія. Як спрацуе на практыцы?

Уршуля ШУБЗДА

Будынку з першай паловы XIX стагоддзя вярнулі гістарычны выгляд. Завяршыўся рамонт камяніцы Тызенгаўза ў Саколцы — аднаго з найстарэйшых помнікаў архітэктуры ў горадзе. Будынак адрамантавалі ў рамках трансгранічнага праекта „Саколка-Гародня”. І тут, і там ёсць месцы, якія сведчаць аб выдатным земляку — падскарбім надворным літоўскім, гродзенскім старасце, адміністратары каралеўскіх эканомій Антонію Тызенгаўзе. І менавіта вакол яго асобы будуецца аснова праекта.

Камяніца ў Саколцы гэта адзін з нямногіх захаваных да сёння помнікаў матэрыяльнай спадчыны Тызенгаўза. Хаця быў ён вялікім будаўнічым і рэфарматарам, які бачыў патэнцыял менавіта ў гэтых землях, яго дзейнасць завяршылася балючым упадкам. Літоўскі падскрабі ўводзіў наватарскія, як на гэтыя часы, гаспадарчыя інвестыцыі, сцягнуў выдатных спецыялістаў: архітэктара Джузепе Сака (помнік якому можна пабачыць у Гародні на Гарадніцы), нямецкіх работнікаў ці майстра друкарства — рабіна Нахума з Галіччыны. Тызенгаўз будаваў школы, мануфактуры, у якіх выраблялі як карабіны, так і іголкі, ажывіў плаванне на Нёмане, даў Крынкам рынак, а Саколцы — шэраг камяніц. Усё-такі лёс яго інвестыцыі ўпісваецца ў лёс Рэчы Паспалітай другой паловы ХVIII стагоддзя — руіну. Верагодна, быў прымушаны ноччу пакінуць сваю сядзібу ў Гародні і ўцякаць у Варшаву, дзе памёр у адзіноце 31 сакавіка 1785 года на 52 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF