Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Як жыць з эпідэміяй?

Яўген ВАПА

Мінуў чарговы тыдзень нарастаючай каранавіруснай ліхаманкі. Пра аніякі яе адварот не паведамляюць усеўладныя сродкі масавай інфармацыі. Наадварот, маем дачыненне з сумнымі рэкордамі новых захворванняў у Падляшскім ваяводстве, Польшчы, свеце. З панядзелка, 19 кастрычніка вяртаемся да чарговых абмежаванняў у гэтак званай „чырвонай зоне”, якой распараджэнні ўжо ў многім нагадваюць тое ўсё, што было ў пачатку вясны. На мінулыя выходныя прыйшлося мне падарожнічаць рэйсавым аўтобусным транспартам у роднае, пушчанскае наваколле. У пятніцу ў бусе не было аніякіх яшчэ забарон сядзець разам побач сябе, але, вяртаючыся ў нядзелю вечарам, на фатэлях ляжалі ўжо картачкі з надпісам, што могуць на іх сядзець толькі па адной асобе. Гэта быў аўтобусны курс дафінансаваны са сродкаў Маршалкоўскай управы і трэба спадзявацца, што будзе ён нядзельным вечарам надалей спалучаць Гайнаўку з Беластокам. У выпадку прыватных перавозчыкаў у сувязі з дыстанцыйным навучаннем моладзі сярэдніх і вышэйшых школ, а таксама са змяншэннем у такой сітуацыі пасажыраў, можам спадзявацца нерэнтабельнасці спалучэнняў і чарговага закрывання рэйсаў. Асцярожнасць, асцярожнасць, асцярожнасць — заклікаюць нас усе з усіх бакоў. Праблемы, праблемы, праблемы — такая сітуацыя на практыцы абазначае кожнаму з нас. Перажываюць яе ўсе — ад маладога да старога. Кожнаму яна нязручная з уласнага і векавога пункту гледжання. Маштаб грамадскіх і псіхічных разрушэнняў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF