Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Ура!

Міраслаў ГРЫКА

Здарылася неверагоднае, вось аплот аўтарытарызму Лукашэнкі — пенсіянеры — паўсталі і пратэставалі на вуліцах Мінска. Яны палічылі, што выбары, у якіх перамог Лукашэнка, — відавочная фальсіфікацыя, а яны самі — абманутыя маразматыкі. Не грэбуючы неабходнай гігіенай падчас пандэміі ковіда, яны неслі расцяжкі з такімі надпісамі: «Беларусь без гвалту», «Пенсіянеры за перамены» альбо «Я не веру Лукашэнку, Беларускаму тэлебачанню і Russia Today, я толькі веру (лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі) Святлане Алексіевіч».

Насуперак таму, што прынята думаць пра людзей у пенсійным узросце, што яны без пачуцця гумару, склератычныя і ядавітыя, дэманстранты праявілі юнацкую непасрэднасць і кемлівасць. Іх шэсце аніяк не нагадвала жалюгоднае шэсце зомбі, але яно мела больш юнацкую сілу, чым студэнцкія палітычныя хэпенінгі. Шаноўныя дэманстранты, апранутыя ў бела-чырвоныя касцюмы і вязаныя шапкі ў патрыятычных і апазіцыйных колерах, далучыліся да пратэстуючых студэнтаў, скандуючы ў іх бок: «Бабулі з вамі!» (і дзядулі)» і «Жыве Беларусь!». Пенсіянеры паказалі клас! Дзяржаўныя ахвяраванні, якія ў Беларусі называюць пенсіямі, азначаюць быць альбо не быць для некалькіх мільёнаў чалавек. Праўда, яны больш чым галодныя, але ні адзін пенсіянер не памірае ад голаду. Аднак гэта не дзякуючы дзяржаве, а прадпрымальнасці і разважлівасці, уласцівым беларусам. Да таго ж гэтыя асаблівасці незаменныя ў любым грамадстве, прысабечаным аўтарытарнай, несправядлівай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF