Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Я нарадзіўся тут

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізаваў другі выпуск мастацкага конкурсу «Я нарадзіўся тут». Падвядзенне яго вынікаў і адкрыццё конкурснай выставы мела адбыцца вясной гэтага года. Аднак з за абмежаванняў у дзейнасці школ і Гайнаўскага белмузея па прычыне эпідэміі каранавіруса канчатковая дата дасылання прац была перанесена на пачатак канікулаў. У кіназале і на выставачнай плошчы белмузея 7 кастрычніка спаткаліся аўтары дасланых мастацкіх работ, іх бацькі і настаўнікі, каб даведацца аб выніках конкурсу і паглядзець экспазіцыю лепшых узнагароджаных і вылучаных прац.

Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк звярнуў увагу на высокі мастацкі ўзровень лепшых прац і паінфармаваў, што да конкурсу прыступіла 38 удзельнікаў з прадшколляў і пачатковых школ Гайнаўскага, Бельскага, Сакольскага паветаў і горада Беластока, а таксама вучні Гайнаўскага белліцэя. Конкурсная камісія, у якой працавалі беластоцкі мастак Міраслаў Здрайкоўскі, варшаўская мастачка Аляксандра Чарняўская ды графік і ілюстратар кніжак для дзяцей Агата Лукша з Гайнаўкі, узнагародзіла і вылучыла працы 21 удзельніка, якія кваліфікавала на выставу. Агнешка Ціханюк, адказная за мастацкую актыўнасць Гайнаўскага белмузея, звярнула ўвагу на цікавы, а ў некаторых выпадках арыгінальны падбор тэм конкурсных работ, якія трапна спасылаліся на лозунг конкурсу «Я нарадзіўся тут».

— Працы выкананыя былі акварэльнымі, акрылавымі і нават алейнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF