Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

За Дунаем

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна пісаў я пра гасцюючы на сёлетнім Фестывалі пяючай душы ансамбль «Святы Йоан Кукузел Ангелагалосны». Было м.інш.: «У 1979 годзе Людміла Жыўкава, дачка тадышняга балгарскага Першага, якая з даручэння партыі апекавалася балгарскай культурай, загадала па сваім капрызе рассячы хор. Адной часткай загадвала да 1986 года Таня Хрыстова, заснавальніца ансамбля. Другою часткай заняўся Дзімітр Дзімітраў, брат цяперашняга балгарскага патрыярха Неафіта». Людміла Жыўкава, трымаючы ў руках пласцінку з запісам хору, папросту сказала Тані Хрыстовай: «Вы не ведаеце, чаго Вы натварылі! Вы выцягнулі з бабінага куфра забароненае!» Ну і хор трэба было рассячы...

Цяпер пакіну збоку харавое мастацтва і займуся асобай Людмілы Жыўкавай. А раней можа ейным бацькам, Тодарам. Гэта быў вельмі ўмелы партыйны кіраўнік, стаўшы на пасаду Першага ў сталінскі час ён, інакш чым апошнія лідары «братніх партый» трымаўся на пасадзе 35 гадоў, з 1954 да 1989 года. Пасля яго абвінавачвалі ў судах за розныя мінулыя правіны, але ён выйшаў сухім з вады...

А Людміла Жыўкава ў 1970-х гадах курыравала балгарскую культуру. І спраўлялася яна з гэтай справай даволі смела. Ну, эпізод з хорам «Святы Йоан Кукузел Ангелагалосны» быў капрызнай дробяззю. Яна не выцягвала старыны з бабулінага куфра, яна захапілася навізной, не надта супадаючай з партыйнай лініяй. Яе захапіў загадкавы свет будызму, кабалы, акультызму, містыкі і спірытуалізму, непадуладны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF