Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Пішу, пакуль магчымасць ёсць пісаць

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

29 кастрычніка 2020 г. у BIG BOOK CAFE ў Варшаве адбылася вельмі цікавая сустрэча — унікальны вечар беларускай паэзіі! Добра, што беларускай паэзіяй і музыкай зноў цяпер зацікавіліся. Створанай беларусамі ў Беларусі і ў Польшчы.

У той дзень, таксама ў Варшаве, павінна была адбыцца незвычайная падзея — канцэрт Лявона Вольскага з балкона на Кракаўскім Прадмесці! Усе ў 19.00!

Я абраў маленькую кавярню на Макатове. Гэта была сустрэча ў серыі «Кароткі ўдар мяча» з загалоўкам «Вольная беларуская паэзія».

У сустрэчы прынялі ўдзел:

— Міра Лукша — паэтка, пісьменніца, журналістка і перакладчыца. Аўтарка 18 кніг, у тым ліку 11 тамоў паэзіі. Яна нарадзілася ў Гайнаўцы на Падляшшы і 35 гадоў працуе ў штотыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва”;

— з камп’ютарнага запісу — Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Аўтар паэтычных тамоў, у тым ліку „З Беларусі з любоўю”, „Берлібры”. Ён перакладаў творы, сярод іншых Міцкевіча, Мілаша, Герберта. У 2015 годзе атрымаў узнагароду Польскага ПЭН-клуба і сярэбраны медаль „Zasłużony Kulturze Gloria Artis”;

— Таццяна Царук-Фалевіч — узнагароджаная фатографка, журналістка, падарожніца і краязнаўца. Яна нарадзілася ў Наваградку ў Беларусі, жыве на возеры Свіцязь і ў Польшчы.

Інтэрв’ю праводзіла Зофія Ябланоўска-Ратайска.

У апісанні мерапрыемства адзначана: «За вершы можаце сесці ў турму. Вы можаце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF