Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Савецкае шчасце (ч. 14)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Фіны таксама паказалі высокае майстэрства, як трэба ваяваць і то належна з захопнікам. Саветы гэтых духовых і маральных якасцей у сабе не мелі і не ведаю, ці калі будуць мець. Бо захопнік адно мае ў галаве: завалодаць і заняволіць падбіты народ, а яго культуру, мову... усё гэта пусціць у прах і навесці сваю гегемонію і яе меч.

Пасля гэтых выбараў у дэпутаты ад 22 кастрычніка 1939 года мы ўсе, як правіла, сталі легальнымі жыхарамі «шырокай страны маёй радной»; некаторых нашых маладых людзей (а нават жанатых, як Ерый Гіль; і ён загінуў на вайне ў 1942 годзе) прызвалі ў рады савецкай арміі і там служба не такая была салодкая, як Янка Купала апавядае ў сваім вершы п.з. «Выпраўляла маці сына», дзе гаворыцца голасна, як запавет... «Не зазнаеш крутых сцежак — сыты і адзеты. Вартаваць ты будзеш межы Краіны Саветаў. Не зазнаеш тамка гора, будуць паважаці, Даглядаць цябе не горай, як родная маці».

О, бедны Янка Купала, навошта было ў жывыя вочы лгаць людзям такую байку? Дык амаль усе твае вершы савецкага часу гэта файныя байкі для дзяцей. Але яны і сёння жывыя і праўдзівыя ў Беларусі Лукашэнкі. На жаль, такая праўда. Імі захапляюцца ўсе дзівакі. Ясна, што ратаваў як і рэшта тваіх сяброў па пяру — сваю скуру. І твая смерць леткам у Маскве ў 1942 годзе надалей ёсць гістарычная і загадкавая. А ты ж геній і ніхто гэтаму не ў сілах запярэчыць, але для мяне ілжывы верш мала вартасны. І нашы „белавежцы” з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF