Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Давалі ў крэдыт

Міхал МІНЦЭВІЧ

Некаторыя хрысціяне, што не любілі жыдоў, прыпісвалі ім, несправядліва, шмат чужых ім прымет. Такія суджэнні, хаця недарэчныя, замацаваліся і паўтараюцца бяздумна ў сучаснай публіцыстыцы. Аналізуючы сабраны мною багаты мемуарны матэрыял аб арлянскіх жыдах, магу многія з іх абвяргнуць. Гісторыі, так як і жыдам, належыцца праўда. У гэтым артыкуле выкажуся на тэму г.зв. ліхвярства.

Не праўдай, а выдумкай з’яўляецца погляд, што жыды займаліся ліхвярствам, г.зн. пазычаннем грошай на працэнт. Не пацвярджае гэтага ніводзін з сабраных мною дзясяткаў успамінаў найстарэйшых жыхароў. Жыды неаднаразова дапамагалі хрысціянам у жыцці, ратавалі ім здароўе і жыццё. Арлянскія жыды давалі ў крэдыт, напрыклад, лякарствы ў аптэцы і прыватна, давалі ў крэдыт пры пакупках у прадуктовых і тэкстыльных крамах, напрыклад, у выпадку неабходнай патрэбы.

Пазыкі ў Орлі даваў Жыдоўскі народны банк, якімі маглі карыстацца і хрысціяне, напрыклад, будуючы дом.

Успамін Аляксандры ДЭМБАРОГ з роду Цвяцінскіх (19142017):

— Арлянскія жыды мелі такі добры падыход — кожны, хто да іх зайшоў і нешта папрасіў, атрымліваў ад іх дапамогу. Менавіта жыды найбольш нам — гоям, як нас называлі — дапамагалі. Жыд не адмаўляў, даваў, што ад яго хацелі, але пасля ішоў на вёску да таго, хто ў яго прасіў і браў сабе тавар: яйкі, бульбу, збожжа. Не было таго, што маем цяпер, што я — паляк, а ты — рускі. Усе былі сабе роўнымі, усе былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF