Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

«І тут жывуць людзі» ў Жуках

Аляксей МАРОЗ

Белфэсты з цыкла «І тут жывуць людзі» Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы пачаў арганізаваць у 2009 годзе з думкай пра жыхароў невялікіх вёсачак і насельніцтва вялікіх сёл, у якіх даўно не арганізавалася беларускае музычнае мерапрыемства. Трымаючыся ў галоўным гэтай ідэі было наладжаных звыш сямідзесяці белфэстаў, а апошні адбыўся 20 верасня ў Жуках Кляшчэлеўскай гміны. На музычнае беларускае мерапрыемства зышліся жыхары вёскі, у асноўным пенсіянеры. Да іх у госці прыехалі з гарадоў дзеці і ўнукі, а калі мерапрыемства было ў разгары публіку папоўніла моладзь з суседніх вёсак. Відаць было, што белфэст захапіў публіку.

Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях, які дапамагаў зладзіць мерапрыемства, спачатку планаваў прывесці фэст у прыгожа адрамантаванай святліцы. Аднак пасля поўдня стала цёпла і сонечна і арганізатары белфэсту рашылі наладзіць яго побач будынка святліцы. Замест сцэны на траву былі пакладзены пакрывалы, а на іх былі расстаўлены мікрафоны. Гэта стварала атмасферу з мінулага. Да мінулага адклікаліся таксама песні ў новай аранжыроўцы і найчасцей на фоне меладычнай музыкі. Белфэст пачаўся даўнімі песнямі ў выкананні калектыву з Дабрывады, якая была вельмі расспяванай вёскай.

— Цяпер мы мала спяваем перад публікай, але калі запрасілі нас выступіць на беларускім фэсце, мы згадзіліся. У мінулым мы вельмі многа спявалі, у нас былі моцныя галасы. Зараз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF