Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Самыя слаўныя гаспадары з Падляшша

Юрка БУЙНЮК

У дажджлівую вераснёвую нядзелю еду ў Плютычы да Генка і яго сына Андрэя Карнілюкоў. Яны, дзякуючы тэлеперадачы „Rolnicy. Podlasie” на тэлеканале Fokus, які аглядае ўвесь свет, зараз самыя папулярныя гаспадары на Падляшшы. Перад панадворкам спадара Генка і Андрэя многа аўтамашын. Пры самой хаце стаіць стол, на якім гарэлка, піва, закуска. Гэта самыя гарачыя фанаты тэлеперадачы „Rolnicy. Podlasie” прыехалі напіцца з самым славутым гаспадаром на Падляшшы Яўгенам Карнілюком. Яго сын Андрэй сядзіць цвярозы на сходках ганку ля хаты. Вакол яго многа людзей.

Юрка Буйнюк: — Спадар Яўген, я вялікі Ваш фанат. А таксама мае бацькі і ўсё Падляшша, што Вас глядзіць у тэлеперадачы.

Яўген Карнілюк: — Ну і добра, няхай аглядаюць. Я стараюся, каб паказацца як найлепш, таму што тэлеперадача ідзе на ўвесь свет і трэба выглядаць у тэлебачанні як найлепш.

— Як Вы трапілі ў праграму „Гаспадары. Падляшша”?

Андрэй Карнілюк: — Быў я з сябрамі на абедзе ў сталоўцы. Там нас зачапіла нейкая жанчына і пытае: „Ці вы гаспадары?” Мы кажам, што так. Яна тлумачыць, што яна начальнік польскага тэлебачання, якое хоча запісваць праграму, але не ведаюць пра што. Гэта я падсунуў ім ідэю, каб зрабілі тэлеперадачу пра гаспадароў Падляшша. Начальнік тэлеканала Фокус пытае, ці можна прыехаць да нас у вёску з камерай і зрабіць перадачу. Мы з бацькам згадзіліся і так мы трапілі ў праграму «Rolnicy. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF