Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Як перамагчы эпідэмію?

Яўген ВАПА

Раздажджылася. Восеньскі тыдзень з ападкамі і паніжанай тэмпературай загасцяваў у роднай прасторы. Напэўна гэта ўжо не час, каб выстаўляць свае твары да сонечных праменяў, ці ляніва блукаць па парках або лясных куточках. Цягне бліжэй хатняга цяпла і аблягчаючых прастудныя і дэпрэсіўныя настроі разагравальных напіткаў. І не маю тут на ўвазе гарачага піва ці віна, але адвараў са скарбаў нашай зямлі-карміцелькі. Рэшткамі памяці стараюся ўзгадаць са сваёй маладосці, якімі адварамі паіла нас, сваіх унукаў, бабуля ў розных хваробах, у тым ліку і грыпозных.Тут апрача складнікаў такіх адвараў, не менш важным для эфектыўнасці лячэння былі прапорцыі, спосаб, чарговасць і час падрыхтоўкі такой мікстуры. Гэтага аднак у маёй памяці не засталося і ўся зёлкавая ці раслінная тэрапія знікла, на жаль, з сямейнай спадчыны. Пра свет зёлкавага лячэння і спадарожныя яму абрады, магічныя замовы пішу невыпадкова ў кантэксце сусветнай пандэміі каранавіруса. З вялікай праўдападобнасцю можна меркаваць, што тыя асобы, якім перададзены лячэбныя, зёлкавыя таямніцы нашых бабуль і містычная малітоўная сіла, вараць нейкія мікстуры і дапамагаюць сваім блізкім у грыпе ці каранавірусных захворваннях. Напэўна і ўзнікаюць напіткі, якія павышаюць імуналагічную абараназдольнасць арганізма ў тых сімптомах, якія спадарожнічаюць пандэмічнай бядзе. Пішучы гэтыя словы, прыгадаліся мне і расказы пра тых людзей, якія змагаліся з рознымі бедствамі пры дапамозе грыбных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF