Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Мозгам не ахопіш

Міраслаў ГРЫКА

Можна было б спадзявацца, што «łeb» генія ўсіх часоў Альберта Эйнштэйна быў такі ж вялікі, як і прыказкавы склеп. Ну, не памерам складзіка, з пад знаку вымерлага ГСу (дзе і селядзец быў у бочцы, і цвік у скрынцы, і шэрае мыла ды з варэннем), а хаця б у мікрараённай крамкі. З іншага боку, апошнія прадаюць сёння не што іншае, як першае, але ў хаатычным лішку. Дык ці прыводзіць лішак да хаосу? Звярніце ўвагу на гэты момант, што ў канцы папярэдняга сказа я паставіў сарамлівы знак пытання, а не клічнік. Тут я іду за амерыканскім пісьменнікам Фрэнсісам Скотам Фіцджэральдам, аўтарам, сярод іншага, рамана «Вялікі Гэтсбі», які сцвярджаў, што клічнік у тэксце падобны на смех з уласнага жарту. Быццам бы гэта вялікі кампанейскі сорам. Я з гэтым цалкам згодны, хаця з вялікім задавальненнем выкарыстоўваю ў сваіх тэкстах клічнікі. Каб не саромецца гэтым разам, запэўніваю вас, што я не маю на ўвазе пасёлкавых крам. Іншая справа, што сціплы спіс пакупак, які я складаю кожны раз, калі еду да адной з іх, ніколі не пагаджаецца з тым, што я потым нясу дадому ў вялікіх торбах. Быццам бы я планаваў паляваць на зайца і аўтаматычна застрэліў маманта. Але што рабіць з такой непатрэбнай гарой ежы? Ці яшчэ — лішкам. Гэта была вялікая праблема чалавечага віду з самага пачатку. Я мяркую, што нашы продкі дзесяць тысяч гадоў таму сутыкаліся з падобнай праблемай. Жывучы невялікімі сямейнымі паляўнічымі групамі, калі яны палявалі на беднага маманта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF