Ніва № 42 (3362), 18 кастрычніка 2020 г.

Самае галоўнае

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь працягвае ўпісваць у сусветную гісторыю змагання за свабоду ўсё новыя і нязвыклыя старонкі, якіх дагэтуль тая гісторыя не ведала. Ну а як па-іншаму можна ахарактарызаваць сустрэчу з вязнямі ў засценках турмы ў Мінску, дзе фактычны трымальнік улады ў Беларусі правёў працоўнае абмеркаванне важнейшых дзяржаўных пытанняў з некаторымі палітзняволенымі прама ў той турме?! Вось гэта дык нарада! Ну дзе яшчэ такое было?! Але трэба прызнаць, што нейкая логіка ў выбары месца сустрэчы ўсё ж прысутнічае. Калі паўсюдна турма, то якая ўжо розніца дзе сустракацца.

Нельга лічыць выпадковасцю, што месца за круглым перамоўным сталом хапіла не ўсім. Але падбор менавіта гэтага складу суразмоўцаў пакуль застаецца таямніцай. Не было там і нацыянальна-хрысціянска арыентаванага Паўла Севярынца, ні радыкальнага і бескампраміснага Мікалая Статкевіча, ні, нават, бяспашпартнай Марыі Калеснікавай. Не было і яшчэ многіх з шырокага кола арыштантаў, колькасць якіх у засценках па ўсёй краіне працягвала расці нават падчас таго гістарычнага спаткання. Сілавыя ведамствы не спыняюць пакуль што свайго рэпрэсіўнага канвеера ні ўдзень, ні ўночы, ні падчас гістарычных сустрэч зняволеных за круглым турэмным сталом.

Ну а пасля абмеркавання нейкіх там пытанняў, якія так і не былі агучаны для шырокіх мас, усе перамоўшчыкі зноў разышліся па сваіх камерах. І нават арганізатар гэтай сустрэчы таксама паехаў у сваю, дзе як і ўсе астатнія зняволеныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF