Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Новае ў Беластоку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

1 кастрычніка быў здадзены ў карыстанне будынак пасажырскага вакзала ў Беластоку. Сваю дзейнасць абноўлены вакзальны комплекс пачаў ціхенька ўжо з самай раніцы, затое афіцыйная інаўгурацыя адбылася зараз перад абедам.

На афіцыйнае адкрыццё «новага» вакзала з’явіліся мясцовыя лідары кіруючай партыі, у іх ліку бывалыя на міністарскіх пасадах паслы Яраслаў Зялінскі і Дарыюш Пянткоўскі, паслы Мечыслаў Башко і Казімеж Гвяздоўскі, маршалак ваяводства Артур Касіцкі ды ваявода Багдан Пашкоўскі. Былі і іншыя беластоцкія і варшаўскія чыны.

Член праўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі Ірэнэуш Масляны падкрэсліў незвычайнасць задачы мадэрнізацыі беластоцкага чыгуначнага вакзала, аднаго з ліку двухсот вакзалаў у 2016-2023 гадах. На гэтую задачу адведзена каля двух мільярдаў злотых. Да гэтай пары ўдалося завяршыць інвестыцыі на дзевятнаццаці аб’ектах; беластоцкі вакзал з’яўляецца менавіта дзевятнаццатым змадэрнізаваным аб’ектам. Беластоцкі вакзал асаблівы — гэта прыгожы гістарычны аб’ект, узведзены ў 1862 годзе. У сувязі з тым, што гэта асаблівы помнік даўніны, трэба было асабліва старанна яго мадэрнізаваць. Складана было спалучыць тую гістарычнасць з мадэрнасцю, якую трэба было ўвесці ў гэты аб’ект. Трэба было ўключыць сучасныя тэхналогіі, якія неабходныя для дзейнасці такога аб’екта ў ХХІ стагоддзі. Былі мадэрнізаваны ўсе сістэмы дзейнасці вакзала. Плошча гэтага аб’екта гэта каля дзвюх тысяч квадратных метраў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF