Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Музыка плыве з майго сэрца

Юрка БУЙНЮК

З Пятром Кожанам — гарманістам, мультыінструменталістам, аранжыроўшчыкам, а таксама лідарам і вакалістам беларускага гурта «Вегас» з Супрасля размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — Скажы як пачалася Твая прыгода з музыкай?

Пётр Кожан: — Усё пачалося з майго бацькі, які быў лідарам гурта «Завыкі». Бацькаў гурт іграў беларускія, украінскія, рускія і польскія песні. Я змалку прывыкаў да нашай беларускай музыкі, таму што мой тата генетычна перадаў мне зацікаўленне музыкай і беларуская музыка ёсць ува мне.

— У якім годзе паўстаў гурт «Вегас» і хто быў у першым складзе гэтай групы?

— Гурт «Вегас» паўстаў у 2003 годзе і ў першым складзе быў я, Пётр Кожан, як вакаліст і аранжыроўшчык, быў мой дваюрадны брат Рафал Кандрацюк і наш сябра Адам, а таксама Павел Волчык.

— Пасля Адам стварыў іншы калектыў (гурт «Соляр» — Ю. Б.)?

— Так.

— У 2007 годзе з’явіўся ваш дэбютны альбом «Пагадай».

— Мы кампакт-дыск «Пагадай» поўнасцю зрабілі самі. Там змясцілі самыя папулярныя беларускія песні тыпу «Вяне рута», «Чараўніца», «Беларусачка» ды іншыя. У маёй студыі я рабіў аранжыроўкі ды запісваў вакал. Мае знаёмыя фатографы зрабілі нам фотасесію на вокладку альбома. Мы самі зрабілі ўсю вокладку і графіку кампакт-дыска. Тыраж кампакт-дыска быў толькі 200 экземпляраў. На пачатку была ў нас такая ідэя, каб альбом раздаваць у рамках прамоцыі без аніякай фінансавай карысці, але мы сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF