Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Фэст здароўя ва ўмовах эпідэміі каранавіруса

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы і яе наваколлі жыве многа людзей у пенсійным узросце, якія наогул часта патрабуюць лекарскай дапамогі. Апошнім часам штораз часцей лечацца асобы, якім яшчэ асталіся дзясяткі гадоў да выхаду на пенсію і каб яны маглі пазбегнуць многіх хвароб, патрэбныя прафілактыка і здаровы лад жыцця. У гэтым напрамку пачало дзейнічаць гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія і стала ладзіць «Фэст здароўя». У Гайнаўскім доме культуры і перш за ўсё вакол яго будынка 30 жніўня быў арганізаваны VІІ «Фэст здароўя» пад лозунгам «У здаровым целе здаровы дух», які ў гэтым годзе праходзіў з санітарнымі абмежаваннямі з за эпідэміі каранавіруса. Так як было ў мінулых гадах, на фэст прыбылі асобы старэйшага і сярэдняга ўзросту, а ўвагу прыцягвалі дзеткі, якія прыйшлі з бацькамі.

Уваходзячы ў будынак ГДК, трэба было надзець маску, абеззаразіць рукі і запоўніць дэкларацыю з персанальнымі данымі, каб у выпадку заражэння каранавірусам знайсці асобы, якія мелі кантакт з хворымі. Абмежаванні тычыліся таксама прабывання на пляцоўках вакол будынка дома культуры. Наймалодшыя ўдзельнікі фэсту зацікавіліся атракцыёнамі для дзетак, а пасля гулялі ў гарадку гульняў.

Фэст здароўя адкрылі Люцына Рушук — старшыня гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, якое дзейнічае пры Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, і апякун гайнаўскага аддзялення брацтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF