Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

У краіне саветаў (ч. 13)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Але каб людзей лепш адурманіць сваім савецкім ладам і парадкам, улады хітра, прытворна з праявай чыстай маніпуляцыі і абманам 22 кастрычніка 1939 года сарганізавалі выбары мясцовых народных дэпутатаў, каб навечна праглынуць Заходнюю Беларусь, у тым ліку наша Падляшша. І ясна, так як у савецкім парадку, мы ўсе прагаласавалі «Так». І мы сталі грамадзянамі «Шыракой страны маёй радной, дзе так вольна дышыт чалавек». І хіба на свеце няма такой дзяржавы, дзе так вольна-свадбодна дыхае чалавек. Там мо ў лагерах, турмах паветра такое прыемнае і пахучае, як мёд. Хто ведае? Мо і так.

І сёння ў Беларусі, дзе правіць Лукашэнка (і хіба ў Расіі) дзень 17 верасня з’яўляецца вялікім святам і людзі не працуюць (мо ў Расіі не) і гэты дзень у іхняй гісторыі і ва ўсіх энцыклапедыях называецца: Вызваленне Заходняй Беларусі і Украіны. А скажы там публічна, што гэта была савецкая акупацыя нашай зямелькі, дык адразу засудзяць і трапіш у турму. Што ж, наш герой Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка нездарма выставіў у Свіслачы помнік свайму дарагому па духу і дзейнасці другу і настаўніку Сталіну. І яго ўрокі пільна сцеражэ — найперш таптаўшы шпарка нагою родную беларускую мову і яе праявы. Такога «змагара» хіба няма нідзе ў свеце.

Некаторыя нашы людзі спачатку нават знаходзілі працу і на чыгунцы, як чыгуначнікі, ці нешта падобнае, але кароткая была іх праца; трэба было ўзмацняць абараназдольнасць новай краіны і трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF