Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Я маю надзею, што гэтая капальня ніколі не паўстане!

Ганна КАНДРАЦЮК

— А з якім намерам вы павесілі здымак з вадасховішчам? — спытаў у чыжоўскага войта прысутны на сустрэчы земляроб з Нарваўскай гміны.

Юры Васілюк, войт гміны Чыжы не толькі павесіў здымак у вітрыне перад будынкам гміны, але ён прыйшоў з ім на сустрэчу, каб пахваліцца перад паслом Адрыянам Зандбергам. Абразок салодкі — хоць ты цалуй. На ім адпачынкавы комплекс з басейнамі і пляжам, збудаваны на месцы вырабленых тарфяных кар’ераў. Глянеш і думаеш: ніякія Крыты і Егіпеты ўжо непатрэбны! А грунт, усё будзе на месцы, пад бокам, не трэба далёка ездзіць, траціць грашакі на бензін і гатэлі. Толькі дурань адмовіцца ад такога раскошнага цуда...

Прыгожы адпачынкавы комплекс на здымку гэта прыклад і падказка таго, што можа ўзнікнуць за трыццаць гадоў на месцы вырабленых шахт торфу між Кленікамі, Гародчынам і Градочнам. Аднак сёння войт Юры Васілюк лічыць на канкрэтны фінансавы прыбытак ад дзейнасці торфапрадпрыемства. Будуць новыя месцы працы для 30 асоб, сціплы бюджэт гміны папоўніцца падаткамі, ажыве дух прадпрымальнасці. Для такой сельскагаспадарчай гміны як Чыжы, дзе ўсіх бюджэтных грошай ледзь хапае на дзейнасць асветы, гэта шанс на працяг існавання. Сама справа здабычы торфу вядомая спачатку 2017 года.

— І я не разумею, — абураецца Юры Васілюк, — чаму зараз вы падымаеце такі крык!

* * *

— А мы прайшліся праз Кленікі, пагаварылі з людзьмі і зразумелі: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF