Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Народ — гаспадар

Яўген ВАПА

Шаноўныя чытачы, пасля даўжэйшага перапынку вяртаюся ізноў у свой фельетонны куточак, каб распавядаць вам, як глядзіцца мне гэты свет сваімі вачыма. Перапынак не быў вынікам ані маёй крыўды на род чалавечы, ані творчай імпатэнцыі. Проста, падзеі звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі выклікалі такі ўзрыў грамадскіх пратэстаў беларускага народа, што вырашыў я адступіць сваю паласу гродзенскім аўтарам Уладзіміру Хільмановічу і Віктару Сазонаву, каб яны шырэй прадставілі ніўскім чытачам сваё бачанне склаўшайся ў Беларусі сітуацыі. Калі чытаю іхнія тэксты, проста ганаруся памкненнямі да свабоды і незалежнасці нашага народа. Дзякую ўсім тым людзям, хто па ўсёй Беларусі адстойвае зараз наша найважнейшае, за дні годнасці і гордасці, якія аб’ядноўваюць усіх беларусаў, нягледзячы на месца пражывання. Таксама не менш важным для рэдакцыі было запісаць стан духу і эмоцый непасрэдных удзельнікаў, а не толькі высновы вонкавага наглядання за ходам падзей з суседняй Беласточчыны, хаця не без меншых эмоцый, але ўсё ж такі без шырэйшага кругагляду. Ад свайго імя, але думаю, што не саграшу, выступаючы таксама ад імя чытачоў, калі падзякую Валодзю і Віктару за тое, што маючы штодзень на галаве дзясяткі іншых спраў, абавязкаў і пагроз, ніколі нас не падвялі, паспяваючы заўсёды тэрмінова даслаць свае тэксты ў рэдакцыю па панядзелках раніцай. А кожны з нас, хто хаця крыху дакрануўся і паспрабаваў журналісцкай прафесіі, добра ведае, што значыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF