Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Крыж і скальпель

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Гродне сабраліся судзіць вядомага доктара-хірурга. Уся „віна” гарадзенца Аляксандра Цыліндзя палягае ў тым, што ён стаяў на вуліцы горада з іконай на шыі і маліўся, побач была жонка з крыжам. Абраз, даруйце за каламбур, абразіў „блюстителей порядка” і на чалавека склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На першы раз суд не адбыўся. На адміністрацыйны працэс прыйшло каля 70 чалавек, яны прыйшлі падтрымаць аўтарытэтнага лекара і шчырага хрысціянскага верніка. Прыйшлі да будынка суда і святары, прычым ажно чатырох хрысціянскіх канфесій! Напэўна такая прысутнасць збянтэжыла тых, хто прымае ўсе рашэнні ў гэтым горадзе, разгляд справы перанеслі. Перанеслі зусім не таму, што ў некага прачнулася сумленне ці прававы сумнеў. Проста прадстаўнікі карнай сістэмы не захацелі лішняга грамадскага розгаласу.

У той самы дзень у Ваўкавыску судзілі праваслаўнага святара. Правініўся шаноўны іерэй Аляксандр Богдан перад пільнымі ўладамі тым, што ўсклаў кветкі да мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Святар прыйшоў да будынка, усклаў кветкі, ціха памаліўся. Але кветкі былі ўскладзены ў памяць пра загінуўшага ў жніўні маладога дырэктара культурніцкай установы Канстанціна Шышмакова. Таго самага, які адмовіўся ў выбарчы вечар падпісваць пратакол з фальшывымі вынікамі галасавання. Міліцыя, якую ўжо невядома як і называць, угледзела ў гэтым ускладанні кветак парушэнне заканадаўства. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF