Ніва № 41 (3361), 11 кастрычніка 2020 г.

Беларускі народ не адзін. У Беластоку прайшоў канцэрт „Сэрцам з Беларуссю”

Уршуля ШУБЗДА

2 кастрычніка па Беластоку да позніх гадзін неслася беларуская музыка. У цэнтры горада, на плошчы перад Драматычным тэатрам, прайшоў канцэрт салідарнасці з беларускім народам. На сцэне выступілі выдатнейшыя беларускія музыкі і калектывы. Нягледзячы на дождж, людзі пад белчырвонабелымі сцягамі спявалі беларускія песні свабоды.

Канцэрт „Сэрцам з Беларуссю” быў арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў, а таксама фондам „Тутака”, які дзейнічае ў карысць беларускай культуры і дзеля падтрымкі польска-беларускіх кантактаў.

— Вельмі многа людзей падтрымала нашу ініцыятыву: Алесь Зарэмбюк з Беларускага дому ў Варшаве ці Марына Ляшчэўская, якая з’яўляецца старшынёй фонду „Беларусь 2020”, — сказаў арганізатар канцэрта Радаслаў Пуська. — Мы атрымалі вялікую падтрымку ад прэзідэнта Беластока і маршалка Падляшскага ваяводства. Гэта таксама доказ, што Беласток, калі ідзе пра пытанне падтрымкі Беларусі, мае супольнае становішча.

Яшчэ да канцэрта ў сацсетках з’яўляліся ролікі, у якіх вядомыя асобы запрашалі на мерапрыемства: „Будзьма разам і падтрымлівайма беларускі народ у яго барацьбе за свабоду. Жыве Беларусь!” — сказаў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. „Для нас вельмі важнай з’яўляецца салідарнасць. Вельмі важна, каб мы ўсе разам сабраліся і падтрымалі адзін аднаго”, — гаварыў сябар Каардынацыйнай рады Павел Латушка. „Пакажам беларусам, што іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF