Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

З-за Дуная

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлетні фестываль пяючай душы «Гайнаўка2020» адбыўся ў моцным цяні настаўшай эпідэміі. Амаль не прыехалі замежныя выканаўцы, асабліва ж тыя «з за Буга», якія ў «здаровыя» гады поўнілі фестываль багаццем царкоўнага харавога мастацтва. З’явіліся толькі дзве «выканаўчыя адзінкі» з за Дуная — грэчаская спявачка Нектарыя Каранці і балгарскі хор «Святы Йоан Кукузел Ангелагалосны»...

Нектарыя Каранці гэта незвычайная жанчына. Падумаў бы хто, што гэта адно прафесіянальная салістка. Аднак па прафесіі яна юрыст, доктар юрыдычных навук па так розных спецыяльнасцях як крымінальнае і царкоўнае права. Аднак асаблівую цікавасць выклікае яе пазіцыя ў царкоўнай музыцы.

Ужо ва ўзросце дзевяці гадоў яна спявае ў афінскім царкоўным хоры. Яе захапляе старац Парфірый Каўсакавіліт, у 2013 годзе прылічаны Канстанцінопальскім патрыярхатам у лік святых; пазней яго ўславілі таксама Маскоўская і Румынская цэрквы. Падбадзёраная духоўнай дзейнасцю пазнейшага святога, яна ўглыбляецца ў царкоўныя спевы, у біблейскія сюжэты і ўжо ў чатырнаццацігадовым узросце запісвае альбом з візантыйскай музыкай. І надалей яна трымаецца менавіта візантыйскага пеўчага мастацтва, становячыся вядучай выканаўцай гэтай музыкі ў маштабе не толькі Еўропы, але і шырэй. Яна шчыльна супрацоўнічае са спевакамі і кампазітарамі, у іх ліку з вядучым грэчаскім дырыжорам Васілісам Цабрапуласам. Нектарыя Каранці спявае не толькі з грэчаскімі харамі, яна таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF