Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Прыгожая і звер

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэты здымак абудзіў мяне сярод глыбокай ночы і доўга не дазваляў заснуць. У галаве гучала пытанне пастаўленае пажылым інтэрнаўтам з Румыніі Liviu Podgarnei:

— Як яны могуць арыштоўваць такіх прыгожых жанчын?

Пытанне, хоць само па сабе звычайнае, небяспечна паскорыла біццё сэрца. Якраз за ўсходняй мяжой, у час маральнага крызісу, людзі прыводзяць мудрыя афарызмы і прымаўкі. Прыгожасць іграе тут не абы-якую ролю, успомніць хоць бы выснову Фёдара Дастаеўскага, які сказаў, што свет ацалее дзякуючы прыгожасці і людскай дабрыні....

Гэтая глыбокая мудрасць спрацоўвае на Зямлі, ды не толькі ў дачыненні да людзей. Кожная праява прыгожасці — ці гэта ў чалавечым, ці ў звярыным, ці раслінным свеце — наклікае чуллівасць, лагоднасць і любоў. Тым часам у Мінску глядзім на брутальныя сцэны гвалту ў дачыненні да прыгожых удзельніц мірных Жаночых маршаў. Асобені ў масках заломліваюць ім рукі, валакуць па голым бетоне, кідаюць у смярдзючыя аўтазакі і камеры ды застаўляюць падпісваць фабрыкаваныя правіны ды яшчэ патрабуюць плаціць за свае «паслугі». Ёсць сведчанні ахвяр брутальных гвалтаў, псіхічных катаванняў і збівання. Служкі рэжыму, — як кажуць відавочцы, — у сваёй разбэшчанасці пераходзяць няслаўнае гестапа.

Дэманстратыўная брутальнасць у адносінах да жанчын, асабліва да гэтых прыгожых, абурае ўвесь здаровы свет. У эпоху віртуальных СМІ і сацыяльных сетак, амаль кожны акт злачынства зафіксаваны і асветлены. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF