Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Вайна і саветы (ч.12)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І нашы здольныя да рамяства і жалеза кавалі не драмалі і часам цудоўныя і моцныя рэчы рабілі, што можна было гэтым захапляцца. Сярод іх быў Сымон Корх з Кархоў, які прыступіў, значыць прыйшоў у прымы да Анастасіі Тафілюк, дачкі Сідара. І так жыццё ішло манатонна, але весела і дружна. І адзін аднаму дапамагаў, а гэта наш прыроджаны інстынкт цёплага сэрца, дабрыні і спагады. А без гэтага вельмі цяжка жыць, што не ў сілах і праявіць, і зразумець.

Куплялі і ровары, а яны былі вельмі добрыя, моцныя і лёгкія, хаця добрых дарог не было, але такім роварам можна было ехаць нават па пяску, бо меў ён колы-«баляноўкі», то-бок шырокія.

І дзіўна, усё таннела, а гэта сведчыць што Польшча адраджалася, хаця з асветай і культурным жыццём было маркотна. А хто ведае, калі б не вайна? Можа і да нас прыйшло б «сонца ў наша аконца»? Хаця яно і прыйшло, і то з вялікім гукам і лёскатам, аж вушы звінелі і сэрца радавалася, як у райскім садзе. Ясна, гэта было 17 верасня 1939 года. Але пакуль па парадку.

Таксама з турмы вярнуўся Грыша Лемеш, і хаця быў сынам багатага селяніна, аднак дух Леніна і ідэя на светлае будучае сваё зрабіла і ён шчыра ў гэта паверыў. Далейшыя падзеі яго расчаравалі, пра што буду пісаць пазней.

Аднак было чуваць ціхі подых навальніцы з маланкамі з захаду і людзі добра ведалі, што будзе вайна, бо ўжо да вайны 1939 года распачалася масавая мабілізацыя маладых людзей у войска. Аднак нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF