Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Пецярбургскі здымак Яўгена Хлябцэвіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У „Ніве” ад 23 жніўня 2020 года быў апублікаваны мой матэрыял „Бельскі фотаздымак Яўгена Хлябцэвіча”. Звесткі пра беларускага бібліятэказнаўца, бібліёграфа і літаратуразнаўца, кандыдата педагагічных навук Яўгена Хлябцэвіча (1884-1953) з кожным днём адшукваюцца новыя і новыя. Планую, як усё будзе добра, сабраць яго артыкулы-ўспаміны пра Янку Купалу, Цётку, Якуба Коласа і іншыя пад адну вокладку і выдаць асобнай кнігай.

Пецярбургскі здымак Яўгена Хлябцэвіча, які сёння друкуецца, быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу ў 1912 годзе. Тады студэнту Хлябцэвічу споўнілася 28 гадоў.У гэты час ён быў студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, адным з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка. Там ён упершыню пазнаёміўся з Янкам Купалам. А адбылося гэта на курсах А. С.Чарняева ў 1909-1913 гадах. У Леніградскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваецца тэлеграма Яўгена Хлябцэвіча з Бельска да Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбург, дзе ён прасіў напісаць за яго заяву ў канцылярыю ўніверсітэта аб пераводзе ў Варшаўскі ўніверсітэт.

Пад псеўданімам Яўгеньеў у газеце „Новая Русь” 9 лістапада 1919 года Яўген Хлябцэвіч надрукаваў бібліяграфічную нататку „Жалейка” Янкі Купалы” — пра першы зборнік вершаў нашага песняра.

У Санкт-Пецярбургу Яўген Хлябцэвіч рэдагаваў „Кніжны і бібліятэчны лісток” пецярбургскай газеты „Новая Русь”, дзе дапамог на яе старонках друкавацца Янку Купалу.

У 1940-1950-х (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF