Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Салідарныя з Беларуссю

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

У суботу, 26 верасня 2020 года, мы з жонкай былі на канцэрце „Салідарныя з Беларуссю”. Гэты канцэрт адбыўся на стадыёне ПГЭ Нарадовы ў Варшаве.

Але зараз я хацеў прыгадаць яшчэ адзін канцэрт. Першы канцэрт адбыўся 12 сакавіка 2006 года на плошчы Новага горада ў Варшаве. Арганізацыя мерапрыемства мела быць выразам супрацьдзеяння спадзяваным фальсіфікацыям на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Польскія акцёры, у тым ліку Барыс Шыц, Збігнеў Замахоўскі і Данель Альбрыхскі, распавялі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Таксама выступіў малады беларускі актывіст Францішак Вячорка.

Мэтай першага канцэрта таксама было паказаць падтрымку дэмакратыі і прыцягнуць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Яго выканаўчым прадзюсарам стаў Ігар Знык. Такія «гістарычныя ўспаміны» нахлынулі на мяне.

* * *

«Меў я цудоўны сон, гэта не штодзённасць,

Неба было сіняе, а сонца свяціла намнога мацней!»

(RF BRAHA)

Сёння я ні аб чым не марыў, але сэрца білася мацней, чым учора. На смак цыгарэты былі амаль як ліпавы чай. Халодны сакавік.

Мы дапамагаем Ігару зрабіць тое, чаго ніколі не было. Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» на TVP! Дапамагаем гасцям з Беларусі. Мы дапамагаем ім адчуваць сябе добра сярод людзей, якія праяўляюць салідарнасць з імі. Думаю, трэба нешта ўзгадняць, перакласці, арганізоўваць і г.д.

Выклікаю калектывы на сцэну. Калі паляк ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF