Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Дом і ежа па-жыдоўску

Міхал МІНЦЭВІЧ

Для кожнага з нас дом з’яўляецца найважнейшым месцам. Абсталёўваем яго паводле сваіх магчымасцей, але заўсёды мусіць ён быць як мага найбольш функцыянальны.

Нашы продкі жылі ў сціплейшых умовах — хто ж з нас сёння хацеў бы жыць у антуражы сцен, мэблі з даўняй эпохі? Вядома, знойдуцца і такія, што так хацелі б, а па сутнасці па капрызнай схільнасці — каб паказацца, звярнуць на сябе ўвагу. І бывае, што часта не звяртаюць нашай увагі і такія людзі, якіх сапраўднае жыццё ў бядзе і недахопах нагадвае менавіта такую мінуўшчыну.

Хрысціянскія дамы ці кватэры ў жылых блоках, у тым ліку і кухні — абсталяваныя падобна. Бо такая наша хрысціянская традыцыя. У розных народаў кухня розная, залежная ад традыцыі. Аднак такую адрознасць можам пабачыць найчасцей толькі ў замежжы. А калісь? Калісь, яшчэ ў міжваенны перыяд у Польшчы, а ў тым ліку і ў маёй Орлі, жылі побач сябе дзве як жа ж адрозныя культуры — хрысціяне і жыды.

Паводле інтэрнэтнага партала sztetl.org.pl жыдоўскі дом у агульнасці не адрозніваецца ад дамоў іншых культур, па за некалькімі дэталямі характэрнымі жыдоўскай традыцыі. А менавіта, на вушаку пры галоўных уваходных дзвярах, а таксама ў іншых дзвярах, апрача ўваходаў у прыбіральню, кухню ці ў дзіцячы пакойчык, замацаваная мезуза — невялікі драўляны або металічны футляр, усярэдзіне якога знаходзіцца пергамент з біблейскімі сціхамі 4-9 з шостага раздзела („Слухай Ізраіль, Гасподзь, Бог наш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF