Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Ягнячае вока

Міраслаў ГРЫКА

Кулінарная вандроўка па памежжы Нарвегіі завяршылася смажанай ягнячай галавой. Папраўдзе паловай галавы, прыгожа аздобленай восеньскімі колерамі агароднінных аксесуараў. Да гэтага пюрэ з цёртай бручкі і морквы. У якасці cordon blue гэтай стравы, якая абапіраецца на традыцыйных смаках вікінгаў, падаецца вока ягняці. Гэта больш фальклорная закуска, а не банкетная. Хто адмовіцца есці яго, той не пакрыўдзіць разгуляўшыхся гаспадароў. Яны адчуваюць сябе больш нарвежцамі, чым вікінгамі, але і еўрапейцамі. Сапраўды, іх адлегласць да іх саміх уражвае! Яны не адмаўляюцца ад свайго мінулага, але і не абцяжарваюць гэтым сваёй будучыні. Мой дарагі сябар Ян Туронак, апошні беларускі яцвяг, асабіста здзейсніў згаданае кулінарнае падарожжа, настойліва адмаўляўся ад таго глядзеўшага на яго вока. З ветлівасці ўскубнуў ягнячую галаву і з задавальненнем наеўся пюрэ з бручкі і морквы (калі куплю забытую бручку, дык і я яе пакаштую). Такім чынам, мой сябар адначасова кампенсаваў намаганні нарвежскіх гаспадароў, каб ушанаваць наведвальніка з далёкай Польшчы нацыянальнай стравай, не парушыўшы агульных прынцыпаў сусветнай гасціннасці. Яны простыя, як структура цэпа: не марудзіць за сталом, есці тое, што ядуць усе, і, нарэшце, падзякаваць за ежу, як кажа звычай: ці адрыжкай, ці цмоканнем, ці глыбокім паклонам. У Нарвегіі дастаткова сказаць «дзякуй». Так зрабіў і Ян — з прастатой і разважлівай удзячнасцю, што, несумненна, заваявала сімпатыю гаспадароў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF