Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Вольны дух

Віктар САЗОНАЎ

Гародня ўсё адно застаецца вольным горадам!

Нягледзячы на тое, што людзей у чорным з дубінамі ў руках і з балаклавамі на галовах у ім часамі бегае больш чым іншых, нягледзячы на масавыя выклікі грамадзян Гародні ў міліцыю, пракуратуру, следчы камітэт і іншыя сілавыя ведамствы, нягледзячы на канвеер судоў і прысудаў, безліч затрыманняў, арыштаў, заведзеных спраў, запушчаных у хаду працэсаў, Гародня ўсё адно застаецца вольным горадам па духу свайму.

Зрэшты, як і ўся краіна з прыгожай назвай Беларусь.

Зараз выклікі ў міліцыю, хіба што, у гэтай краіне не атрымліваюць толькі самі міліцыянты, ну і іншыя сілавікі ды прадстаўнікі ўлады. Хоць апошнія не так упэўненыя, што іх абміне гэты лёс. І не абміне, хіба што, нікога. Яно так заўсёды. У гэтай чорнай справе галоўнае пачаць. А там і да тых, хто пачаў, чарга абавязкова даходзіць. У гісторыі так безліч разоў паўтаралася. Закон жанру. Ну то чаму зараз мусіць быць па-іншаму?!

Ну а колькасць асуджаных па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у цяперашні дадзены канкрэтны адрэзак часу хіба што можа прэтэндаваць на ўваход у кнігу рэкордаў Гінеса. Такая яна вялікая, тая колькасць асуджаных за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, што, напэўна, у перспектыве імкнецца перавысіць колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь у некалькі разоў. І спыняцца на дасягнутым не плануе.

А несанкцыянаваным мерапрыемствам зараз называецца ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF