Ніва № 40 (3360), 4 кастрычніка 2020 г.

Фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» ў саборы і інтэрнэце

Аляксей МАРОЗ

ХХХІХ Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які ў асноўным праходзіў з 14 па 19 верасня ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, розніўся ад папярэдніх выпускаў па прычыне эпідэміі каранавіруса. Спачатку фестываль быў перанесены з мая на верасень, але і ў пазнейшым тэрміне замежныя хары не прыехалі ў Гайнаўку, а іх конкурсныя выступленні можна было паглядзець па інтэрнэце. Выканаўцы з Польшчы выступалі ў час конкурсных слуханняў два дні. Колькасць гасцей і публікі ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы была абмежавана ў адпаведнасці з санітарным рэжымам. Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава даслаў пасланне да арганізатараў і ўдзельнікаў «Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі». Журы, якое сёлета ацэньвала дзесяць айчынных хароў і восем замежных — з Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны — звярнула ўвагу на высокі ўзровень выканаўцаў.

Малітвы ў саборы ў дзень інаўгурацыі фестывалю ўзначаліў архіепіскап Бельскі Грыгорый. У ліку гасцей былі епіскап Сямятыцкі Варсанофій, праваслаўнае і каталіцкае духавенства, міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Пянткоўскі, прадстаўнікі ўрадавай адміністрацыі, парламентарыі, самаўрадаўцы, прадстаўнікі мундзірных службаў і дырэктары шматлікіх устаноў. З інаўгурацыйным канцэртам выступіў кафедральны хор Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы пад кіраўніцтвам іерэя Паўла Коршака. Пазней анлайн з Сафійскага сабора ў Кіеве выступіў мінулагодні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF