Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

Чалавечыя лёсы (ч. 11)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Больш пахвальна пішу пра сваіх землякоў, бо і яны варты гэтага. Аднак нельга прамінуць іх адмоўных паводзін, хаця не ва ўсіх. Трэба сказаць пра іх адносіны, любоў, пашану да яўрэяў, якіх многа было ў Орлі, Бельску-Падляшскім і ва ўсіх гарадах Падляшша, як і далей. Тут ёсць розныя меркаванні наконт гэтага не такога лёгкага працэсу. І адзін прыклад. У міжваенныя гады недзе ў 30-тыя наш слаўны Арцём Чыквін задумаў адкрыць нейкі бізнес і блізка Бахматоў на левым баку дарогі-гасцінца званага Камянецкім вынайшаў выдатную гліну (гэта колішняя мая калёнія, дзе далей на ўзгорку стаяў і цяпер стаіць сігнал). Аказалася яна прыдатнай для вырабу цэглы. Зрабіў тады цагельню. Сярод рабочых меў ён Грышку, званага Унучкам; не ведаю, ці гэта было яго прозвішча, ці мянушка. Ён і яго брат Іван паходзілі з роду не адзін раз успомненага Сідара, яны былі яму блізкімі сваякамі. Па гэтым гасцінцы яўрэі, як народ гандлёвы і прадбачлівы, вазілі фурманкамі свой тавар, часам вельмі бедны, аж у сам горад Камянец. І аднойчы адзін бедны яўрэй і то ўжо старэйшы, дрэмлючы вёз свой тавар, і калі зраўняўся з цагельняй, дык Грышка, мяшаючы лапатай гліну з пяском у вадзе, нечакана сваю мокрую грацьку лінуў з размаху ў твар дрэмлючага яўрэя. Той, вядома быў ашарашаны такім паступкам дзікасці і дурнаты нашага чалавека, але нічога не сказаў, толькі выцер твар і далей паехаў. А рэшта рабочых рагаталі з гэтага здарэння, а павінны плакаць. Пасля гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF