Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

«Карта» прасторавых адносін

Прасторавыя ўзаемадзеянні паміж людзьмі, буйнымі драпежнікамі і расліннаеднымі жывёламі вельмі складаныя і ўплываюць на размеркаванне раслін на дадзенай тэрыторыі. Гэтыя працэсы на прыкладзе Белавежскай пушчы былі апісаны навукоўцамі з Інстытута даследаванняў млекакормячых Польскай акадэміі навук.

Публікацыя на гэтую тэму з’явілася ў часопісе „e-LIFE”. Яго аўтары — навукоўцы з Інстытута даследаванняў млекакормячых ПАН у Белавежы.

У сваіх даследаваннях яны выкарыстоўвалі запісы з фота-пастак. «Нас цікавіла падрабязная інфармацыя пра выкарыстанне прасторы буйнымі капытнымі — зубрамі, ласямі, аленямі, казулямі і дзікамі, а таксама драпежнікамі — ваўкамі і рысямі, — паведаміў галоўны аўтар публікацыі Якуб Бубніцкі. — Затым мы аб’ядналі гэтую інфармацыю з данымі з некалькіх іншых крыніц (спадарожнікавыя альбо палявыя даныя), каб вызначыць, што вырашае аб распаўсюджанні некалькіх даследаваных відаў жывёл у ландшафце Белавежскай пушчы».

Даследчыкі хацелі вызначыць, якія фактары, такія як драпежніцтва, прысутнасць людзей, наяўнасць пэўных рэсурсаў альбо характарыстыкі ландшафту, з’яўляюцца найбольш важнымі для размеркавання кожнага віду траваедных у ландшафце. Яны таксама праверылі больш аддаленыя наступствы гэтых залежнасцей — гэта значыць, як гэта ператвараецца ў аднаўленне лесу. Гэта поўная гісторыя пра тое, як працуе ўся лясная экасістэма Белавежскага першабытнага лесу, уключаючы ўплыў чалавека.

Як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF