Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

Гайнаўскі пленер разьбы з удзелам скульптараў з Польшчы

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе была пагроза, што другі раз будзе спынена арганізацыя Гайнаўскага міжнароднага пленэру разьбы па дрэве, які ладзіцца з паловы шасцідзясятых гадоў. У гісторыі пленэру перапынак адбыўся на зломе сямідзясятых і васьмідзясятых гадоў. Пленэр быў адноўлены толькі тры гады таму. У гэтым годзе з за эпідэміі каранавіруса ў ХVІІІ пленэры разьбы па дрэве, які праходзіў з 10 па 29 жніўня, прынялі ўдзел толькі айчынныя скульптары — з Гайнаўкі, Беластока і Любліна. Таксама ўпершыню быў ён наладжаны ў Надлясніцтве Гайнаўка, побач пушчанскага лесу. У пленэрах разьбы па дрэве надалей удзельнічае беларускі жывапісец і скульптар Віктар Кабац з Гайнаўкі, які прымаў у ім удзел яшчэ ў сямідзясятых гадах, а ў 1976 годзе быў яго камісарам.

Былы дырэктар Пачатковай школы № 2 у Гайгнаўцы, разьбяр-аматар Уладзімір Мусько быў камісарам першага па аднаўленні разьбярскага пленэру ў 2017 годзе, калі вырашалася яго будучыня і калі трэба было ўсё нанава сыграць. Аднак пасля цяжкай хваробы спыніў ён сваю актыўнасць. Сёлета ў час пленэру Віктар Кабац успамінаў свайго сябру Уладзіміра Мусько і яго намаганні па аднаўленні гайнаўскага пленэру, у якога звыш пяцідзесяцігадовая традыцыя.

— Гайнаўка ў сямідзясятых гадах была другім цэнтрам разьбы па дрэве ў Польшчы, побач Закапанага. Разьбярскія пленэры ў Гайнаўцы пачалі ладзіцца ў палове шасцідзясятых гадоў. Тады было арганізаваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF