Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

Ліпшчане моляцца да Базыльянкі

Уршуля ШУБЗДА

Калісьці пакланяліся ёй у невялікіх драўляных святынях. Была сведкай бурлівай гісторыі прыбаброўскіх зямель ды сама садзейнічала шматлікім цудам. Базыльянка заступалася за ўсіх — католікаў, праваслаўных, уніятаў, якія заносілі да яе просьбы. Зараз у санктуарыі Маці Божай Анёльскай у Ліпску з бакавога алтара выслухоўвае просьбаў паломнікаў з усяго свету. Усётакі ікона карыстаецца асаблівым культам сярод мясцовага насельніцтва. Паводле іх слоў Базыльянка сама выбрала Ліпск на сваё месца.

— У кожную сераду вечарам перад іконай Базыльянкі збіраюцца людзі, каб супольна памаліцца і прасіць дапамогі, — кажа спадарыня Галіна, якая якраз мела дзяжурства ў касцёле. — Я сама — настаўніца, таму ў час канікулаў маю больш часу і ахвотна дапамагаю ксяндзу.

На драўляным стале, за якім сядзіць спадарыня Галіна, ляжаць карцінкі Маці Божай Базыльянкі блаславёнай Марыянны Бярнацкай — заступніцы свякрух і сынавых, а таксама кніжкі пра гісторыю Ліпскай парафіі, намаганнем якой сёння таксама выходзіць штотыднёвы бюлетэнь „Базыльянка”.

— Нябесная заступніца нашай парафіі — Маці Божая Анёльская. У галоўным алтары маем яе прыгожую скульптуру, — тлумачыць спадарыня Галіна, паказваючы ў бок палаценца, якое падымаецца толькі ў час важнейшых службаў, каб паказаць натуральных размераў, вельмі жаночую скульптуру Марыі. — Некаторыя нават гавораць, што мы больш ушаноўваем Базыльянку, чым Анёльскую, хаця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF