Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

На разломе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пяцьдзясят дзён у Беларусі працягваецца супрацьстаянне народа і ўлады. Пяцьдзясят дзён, сем тыдняў запар, амаль бесперапынна людзі пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў, узурпацыі ўлады, татальнага беззаконня і жорсткага пераследу грамадзян паводле іх палітычных поглядаў. Мур антынароднай улады пакуль не рухнуў, хоць кожны дзень з гэтай сцяны сыплецца пясок і вывальваецца па некалькі цаглінак. Колькі так яшчэ можа доўжыцца, ніхто не можа спрагназаваць. Усе палітычныя прадказальнікі ўжо не раз былі пасаромленыя тымі падзеямі, якія зняпраўджвалі палітычныя прагнозы, якія адбываюцца ў Беларусі ў гэтым парадаксальным, незвычайным, анамальным 2020 годзе. Годзе, пра які гісторыкі пазней напішуць тамы даследаванняў. Але гэта будзе потым, праз час і дэталёвае асэнсаванне гістарычнага шляху і працэсу ратавання краіны і яе дзяржаўнасці.

А зараз працягваецца вайна супраць мірных пратэстоўцаў і нацыянальных сімвалаў. Бел-чырвона-белая сімволіка раздражняе цемрашалаў, як і ўсё сапраўднае беларускае. Але ўжо добра і выразна відаць, якую сімволіку выбірае пераважная бальшыня грамадства. Вытворцы і прадаўцы белай і чырвонай тканіны, белай і чырвонай фарбы хіба адзіныя ў гэты складанейшы для эканомікі час, хто мае прыбытак ад рэалізацыі сваёй прадукцыі. Людзі малююць, шыюць, клеяць, ствараюць у розны спосаб рэальныя і віртуальныя выявы бел-чырвона-белага сцяга і „Пагоні”. А людзі ў чорным, у колерах хакі, бегаюць за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF