Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

Вяртанне святамучаніка Юрыя (Сцепанюка) ў пушчанскі куточак

Ганна КАНДРАЦЮК

У гэты дзень пушча належала грыбнікам і, здавалася, тут бушавала ўся Гайнаўка. Такога высыпу баравікоў і краснюкоў, як скажуць пасля ў Палічнай, не памяталі найстарэйшыя людзі. Праўда, па вёсках няма каму лётаць за грыбамі. «Не тыя ногі і не тыя вочы, — казалі старыя, — хопіць жменька пад Коледы. Столькі і на загароддзі назбіраеш...».

Але прыродная страсць да збіральніцтва не загінула ў народзе. Зараз у пушчанскія нетры пранікла Гайнаўка, а больш дакладна яе мігранты з Вітава, Доўгага Броду, Войнаўкі, Старыны, Бобенкі, Апакі, Чахоў-Арлянскіх, Курашава, Пагулянкі...

Праўда, мне больш хацелася думаць пра продкаў гайнаўскіх грыбнікоў, якія жылі ў часы святамучаніка Юрыя з Палічнай. Сто дзесяць гадоў назад, 10 верасня 1890 года, магчыма ён сам, тады дзевяцігадовы хлапчук, хадзіў між тых самых дубоў і елак. Магчыма, ён сам меў тут абраныя месцы, якія сніліся па начах і натхнялі сілай і амбіцыяй. На грыбы не проста ішлі, а гналіся ў шэра-ружовым тумане світанку, каб толькі паспець перад іншымі, апярэдзіць суседзяў, а нават кагосьці з сям’і. У грыбным паходзе тлеў дух першабытнага спаборніцтва, слаўнага і адначасова сакральнага. А самых лепшых грыбнікоў шанавалі ў народзе, лічылі іх шчасліўцамі з навостраным нюхам...

Думкі пра лес і мінулае прыцьмілі ўсё на свеце. Мы ехалі праз зялёны лабірынт пушчы, спадзеючыся адно на ўнутраны GPS-маніторынг. Дарога прывяла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF