Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

Шпацыр па мультыкультурным рэгіёне

Ідэя Цэнтра культурных сустрэч задумана Гмінным цэнтрам культуры ў Міхалове. Стараецца ён за фінансаванне праекта «Цэнтр сустрэчы культур» з еўрасаюзных сродкаў. Галоўнай мэтай цэнтра з’яўлялася б стварэнне прасторы, якая давала б магчымасць спазнання розных аспектаў жыцця ў полікультурным рэгіёне. Створанае месца павінна падкрэсліць мультыкультурную гісторыю Міхалова (немцы, яўрэі, беларусы і палякі жылі разам у адным мястэчку) і ўсяго мультыкультурнага рэгіёна.

Праект прадугледжвае загаспадаранне тэрыторыі паўз ракі Супрасль, надаўшы ёй форму бульвараў, якія канчаліся б на ўзроўні Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове. Акрамя бульвараў мае быць створаны культурны пасёлак, дзе зможам наведаць каваля, ткачыху, колішнюю карчму, даведацца пра віды зёлак у знахара, збіць масла традыцыйным спосабам і г.д. Цэнтр сустрэч культур быў бы месцам цыклічна арганізаваных канферэнцый і дыскусій па гісторыі і культуры рэгіёна. Праект таксама накіраваны на павелічэнне турыстычнага патэнцыялу рэгіёна Кнышынскай пушчы.

З улікам функцыянавання ў Міхалоўскай гміне Цэнтра мясцовага прадукту ў Саколі і Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове, новае месца стане клямарам сашпільваючым іх дзейнасці і створыць магчымасці для далейшага развіцця.

У цэнтр увойдуць: бульвары па рацэ Супрасль — прыгожыя, светлыя і бяспечныя бульвары з захаваннем натуральнай дзікасці берага ракі шляхам рэкультывацыі зеляніны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF