Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

Даўнія песні, танцы і знаёмства з гісторыяй Рэйпіч

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Рэйпіч, Ляўкоў, Казлоў і выхадцы з гэтых вёсак сабраліся пасля абеду ў жнівеньскую нядзелю перад святліцай у Райках, як афіцыйна называюцца Рэйпічы, і чакалі выступлення студзіводскага калектыву «Жэмэрва» і гасцей з Латвіі. Старшыня Музея малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік папярэдзіў, што ў час музычна-гістарычнай сустрэчы будзе раздавацца навейшы нумар «Бельскага гасцінца», у якім змешчаны артыкул пра мінулае Рэйпіч і пра жыццё ў гэтай вёсцы ў дваццатым стагоддзі, пра што памятаюць або ведаюць з пераказаў старэйшыя жыхары сяла. Мерапрыемства пачалося карагодам, з якім пайшлі па вёсцы запрошаныя выступоўцы, мясцовыя дзеткі, моладзь і асобы сярэдняга ўзросту. Перад асобамі старэйшага ўзросту, якія сядзелі на лавачках і крэслах перад святліцай, госці сталі спяваць даўнія песні і танцаваць. Ужо ў пачатку музычнай сустрэчы публіка была захоплена выступамі маладых спевакоў, музыкантаў і танцораў.

— Наша вёска невялікая. Але сёння сабраліся тут таксама жыхары суседніх сёл. Апошнія музычныя мерапрыемствы арганізаваў у нас таксама Дарафей Фіёнік. Раней ладзіўся ў нас беларускі фэст, але гэта было вельмі даўно. Цяпер адрамантавалі ў нас святліцу, але з за каранавіруса не было яшчэ яе афіцыйнага адкрыцця. Сёння ўжо ў святліцы можна было б арганізаваць гэтую сустрэчу. Аднак дождж мінуў, а зараз цёпла і нам зручна спаткацца на свежым паветры, калі спевакі хочуць тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF