Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

Мясцовыя ўмельцы (ч. 10)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Аднойчы прыехалі ў вёску паляўнічыя са стрэльбамі, каб трошкі здабыць дзічыны. А дзядзька Емяльян быў ахоўнікам звярынца ад браканьераў і гэта ён назначаў нагоншчыкаў. Пайшлі ў лес на паляванне і адзін паляўнічы-панок сваю сумачку з абедам даў аднаму нагоншчыку, каб ён яе насіў, бо яму ж нязручна. А ў час палявання час ад часу прыбягаў да нагоншчыка і адкрываў сваю сумачку і штось там лапне і на хаду з’есць. Але паляванне прадоўжылася і ён амаль забыў пра яе і так відаць думаў наш мужык-нагоншчык. А тут пры канцы палявання наш панок прыбягае да яго і да сумачкі, а там пуста. Нагоншчык толькі прамармытаў: «А я рэшту з’еў!..». Паляўнічы толькі паціснуў плячыма і нічога не сказаў. І як ён мог ацаніць паводзіны нашых некаторых дзівакоў? Напэўна не найлепш, а параўнаць са свіннёю мог.

Аднойчы той самы Емяльян на Задах блізка Карыціск прыкмеціў у лесе расстаўленую пад дрэвам пятлю. «Ага, трэба прыпільнаваць», — так падумаў наш герой і дапільнаваў у адзін дзень браканьера з Карыціск, які асцярожна падкраўся да гэтай пакручанай вяроўкі са стрэльбай-самапалам у руцэ. Ахоўнік да яго, а той ва ўцёкі, аж снег клубаваўся, і стральбу кінуў. А наш дзядзька яго дагнаў і адлупцаваў як трэба, і самапал забраў з сабою. На другі дзень браканьер прыйшоў да яго з гасцінцамі, каб той яго не падаў у суд. Емяльян яму дараваў віну, але стрэльбы не аддаў, так я чуў; а мо аддаў? У яго сына Мікалая калісьці прыпомніў гэту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF