Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

«Аморфас» — краса веснавых мелодый

Міра ЛУКША

Адзін з нашых прыгажэйшых жаночых беларускіх калектываў, — пачуўшы такую заяўку адразу бачыцца і чуецца квет маладзіц і дзяўчат з Сямятыч, у павеўных белых сукенках з беларускімі ўзорамі, эсенцыю маладосці, нявіннасці, шчырасці і таленту. Калектыў працуе пад кіраўніцтвам адной са спявачак, былой настаўніцы, мастачкі, аніматаркі культуры, якая на сцэне мала адрозніваецца ад сваіх вучаніц — Алены Шчыгол. Яна і піша музыку да новых твораў, якіх так не хапае ў рэпертуары беларускіх ансамбляў Падляшша. Калектыў, як і сама спадарыня Алена — найлепшая і шчырая візітная картка беларускай і праваслаўнай Сямятыччыны, хаця выступаюць там не толькі беларускі. А спадарыня Алена Грахоўская-Шчыгол вядзе ў Сямятычах таксама мастацкую галерэю, а ў Мельніку (па вуліцы Бугавай, 11) — адчыніла галерэю «Скарбы з мельніцкага куфэрка». Брама адчынена — уступ вольны! — запрашае.

Запрасіла спадарыня Алена да святкавання дзесяцігоддзя свайго калектыву ў Сямятыцкі асяродак культуры 30 жніўня.

— «Аморфас» гэта вакальная фармацыя з васьмі дзяўчат, якая з’яўляецца мастацкай візітнай карткай нашых Сямятыч, — хваліцца дырэктарка САК Іаланта Марыя Сідаровіч. — Ён быў створаны ў 2010 годзе пры нашым асяродку культуры, які дазваляе творча развіваць яго культурны патэнцыял. Калектыў суарганізуе і падтрымлівае культурную прастору, інтэгруе асяроддзе, дае прыклад актыўнага ўдзелу ў жыцці горада. Гэтая артыстычная дынамічная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF