Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

У беларусаў ёсць толькі дарога наперад! (ч.2)

Ганны КАНДРАЦЮК

— Ці зараз Беларусь губляе сваю незалежнасць, ці наадварот, яна становіцца незалежнай краінай? — спытаў у Паўла Латушкі Яўген Вапа на сустрэчы на Радыё Рацыя.

Хоць адназначны адказ не прагучаў, госць патлумачыў, што ўсе дамовы, якія падпіша Лукашэнка з Федэрацыяй Расіі, не спрацуюць у юрыдычным сэнсе. І ці захоча Расія ў такой атмасферы несці збройную дапамогу Лукашэнку? Увесь свет бачыць, як супраць яго фальсіфікацыям паўстаў народ Беларусі. Супраціў відавочны не толькі на вуліцах гарадоў, ён ва ўстановах, на прадпрыемствах, нават у вёсках людзі збунтаваліся. Лукашэнка пакуль не разумее свайго пройгрышу. Ён гатовы знішчаць свой народ, каб толькі застацца пры ўладзе. «А праўда такая — ён непатрэбны ўжо нікому. Я ўпэўнены, — адзначыў госць, — што ў Маскве маюць на яго месца ўжо два-тры прозвішчы».

— Лёс незалежнасці краіны зараз вырашаецца на вуліцах гарадоў, — гаварыў Латушка, — людзі аб’ядналіся і няма ў іх ужо страху. Нарадзілася нацыя і гэтага ўжо не спыніць.

Лукашэнка цягам апошніх дзён паўтарае адны памылкі, якія яшчэ больш насцярожваюць грамадства супраць яго самога. Як лагічна патлумачыць забарону ўезду арцыбіскупу Кандрусевічу ў Рэспубліку Беларусь? Католікі гэта прыблізна пятнаццаць адсоткаў грамадства. Яны не разумеюць такіх рашэнняў, ды ніхто гэтага не разумее. Няма тут ніякай палітычнай стратэгіі і ніякага сэнсу.

* * *

На абуджаную, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF