Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

На табе!

Міраслаў ГРЫКА

— Нядаўна я быў на Беларусі, — хваліўся мой сябар, паляк з Варшавы. — Беларусы мяне ўразілі. — А ты не быў ... у Беларусі? — спытаў я яго, як паляк з пад Нарвы. — Як гэта? — здзівіўся сябар. — Ну так, — адказаў я і прызнаю, што гэта прагучала і арбітральна, і даволі загадкава. — Ты кажаш: у Беларусі?.. — надуўся сябар. — А не на?!. Форма ж «на Беларусі» правільная. Больш за тое, яна захоўваецца ў польскай пісьменніцкай традыцыі і ў паўсядзённай мове. Падобнае абазначэнне прымае гэты выраз у многіх іншых мовах. І я скажу нават больш: фраза «ў Беларусі», як і фраза «ва Украіне», гучыць непрыемна, штучна і нават мегаламанска для майго польскага вуха. Я не згодны з такімі неалагізмамі. Я быў «на Беларусі», а не «ў Беларусі!» Што не змяняе майго захаплення беларускімі пратэстоўцамі! У любым выпадку, — працягваў ён, — навошта мяняць граматыку, якая стала пастаяннай у свядомасці многіх пакаленняў і матывуецца гістарычнай логікай? Новая граматыка не зменіць гісторыі. — Сапраўды, — я пагадзіўся з ім, — адна толькі граматыка нічога не зменіць, але можа шмат што змяніць у нашым успрыманні Беларусі і сутнасці беларушчыны. Звярні ўвагу, што ў ценю нашых адносін з беларусамі распаўзаюцца таксічныя плесні польскай напышлівасці... — Бздуры кажаш! — гыркнуў сябар. Я ўжо меў на яго абразіцца, але прыгадаў пэўнае псіхалагічнае правіла: «Тое, што і як ты кажаш, уплывае на тое, што і як ты думаеш, а гэта ў сваю чаргу ўплывае на тое, што і як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF