Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

Мова Праўды

Віктар САЗОНАЎ

Цэнтр Гародні ачэплены. Звычайны выходны дзень. Аўтазакі, міліцэйскія машыны, спецтэхніка... Цэнтральныя плошчы агароджаныя турнікетамі. Людзі ў камуфляжах паўсюдна. Тут і сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, у нявызначаных, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным... Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Зрэшты, сумленне такая штука, якая непакоіць толькі тых, у каго яно ёсць. Значыць, хаваюць толькі твары. Больш няма чаго.

Так не толькі ў Гародні. Так па ўсёй Беларусі.

Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала „Жыве Беларусь!!!”, пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, якія са словамі „Жыве Беларусь!!!” проста ідуць у калоне па вуліцы, б’юць дубінай, заламваюць рукі, цягнуць па асфальце, затрымліваюць...

Паралельна з актыўным вулічным пераследам жыхароў Беларусі масава выклікаюць у кабінеты сілавікі. Тут і пракуратура, і міліцыя, і следчы камітэт... Іх так многа, аказваецца, панастварана, што рана ці позна аніякі бюджэт не змог бы пракарміць. Толькі працалюбівыя беларусы маглі выцягваць так доўга на сабе аж такую плойму. І ўся тая плойма зараз займаюцца адным — выклікаюць прадстаўнікоў гэтага народу ў свае кабінеты, якіх таксама безліч...

Ды што пра іх гаварыць. З’ява янычарства не новая і добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF