Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

Беласток спявае „Купалінку” — беларусы салідарныя з Купалаўскім тэатрам у Мінску

Уршуля ШУБЗДА

Плошча Касцюшкі ў Беластоку чарговы раз запоўнілася белым і чырвоным колерамі. 14 верасня найстарэйшы беларускі тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску адзначыў стагоддзе існавання. Напярэдадні круглага юбілею ў цэнтры горада плылі словы падтрымкі ды беларускія песні ў бок акцёраў і супрацоўнікаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій і пераследу. Менавіта тут, у сэрцы Падляшша, гэты важны юбілей кожнаму беларусу адзначыў таксама не так даўно звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка.

13 верасня — напярэдадні стагоддзя існавання Купалаўскага тэатра ў знак салідарнасці з акцёрамі і супрацоўнікамі, якія мужна і рашуча выступаюць за дэмакратыю і свабоду, на Плошчы Касцюшкі ў Беластоку ізноў з’явілася каля сотні людзей апранутых у колеры гістарычнага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока, якія былі арганізатарамі акцыі, усім уручылі тэксты песні „Купалінка”, якую праспяваў звязаны з Падляшшам вядомы беларускі бард Алег Кабзар. Як заўсёды, былі прысутныя таксама прадстаўнікі беларускай меншасці, якія таксама віншавалі суайчыннікаў са святам беларускай культуры і са стагоддзем беларускага нацыянальнага тэатра.

— Трэба разумець, што тэатр і культурнае жыццё вельмі важнае ў жыцці грамадства, тым больш у такіх момантах, калі рашаем і паказваем сваю пазіцыю, — адзначыла працаўніца Падляшскай оперы і філармоніі, вядомая вакалістка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF